Пошук

21.02.2026 18:40   Catholic.by
Выява: radiomaria.by

25 лютага ў Мінску пройдзе Другая міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэрнасці»).

Тэма другой канферэнцыі: «Францішканскія мучанікі, благаслаўлёныя айцец Герман і айцец Ахілес з Івянца, забітыя падчас ІІ Сусветнай вайны».

Месца правядзення: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр (Мінск, вул. Серафімовіча, 19, каля станцыі метро «Пралетарская»).

Дата правядзення: 25 лютага 2026 года.

Арганізатары: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія пры падтрымцы Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Канферэнцыя Testis fidei et misericordiae прысвечана святарам, законным сёстрам і свецкім асобам, аб'яўленых Касцёлам святымі ці благаслаўлёнымі, паходжаннем ці служэннем звязаных з беларускімі землямі, якія аддалі сваё жыццё за бліжніх.

Праграма канферэнцыі:

  • 10.30 — прыбыццё і рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 10.45 — падыход да прэсы: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Аляксандр Аляксеевіч Румак;
  • 11.00 — адкрыццё канферэнцыі (выступленне хора) — зала для канферэнцый;
  • прывітальнае слова: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Аляксандр Аляксеевіч Румак;
  • 11.40 — даклад 1 на тэму: «Благаслаўлёныя а. Герман Стэмпень і а. Ахілес Пухала з Івянца», дакладчык — айцец доктар Юзаф Макарчык OFMConv;
  • 12.05 — даклад 2 на тэму: «Сучасная дзейнасць францішканаў канвентуальных у Беларусі», дакладчык — айцец магістр Павел Раманчук OFMConv;
  • выступленне хора, капліца;
  • 12.30 — Малітва памяці — Рэквіем (капліца, вядуць айцы францішкане);
  • выступленне хора, капліца;
  • супольны фотаздымак;
  • 13.00 — фуршэт.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Абноўлена 21.02.2026 23:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця