Пошук

11.02.2026 15:50   Catholic.by

Фота: Pngtree.com

«Мужчыны Святого Юзафа» запрашаюць мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Духоўнае развіццё і мужчынская ідэнтычнасць», якія будуць праходзіць з 27 лютага па 1 сакавіка 2026 года ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.

Рэкалекцыі будзе праводзіць айцец Павел Раманчук OFMConv, францішканін канвентуальны.

Падчас рэкалекцый удзельнікі будуць разважаць над пытаннямі:

  • Мужчынскае станаўленне ў Святым Пісанні, мужчына які становіцца перад аблічам Бога;
  • Адказнасць мужчыны і роля ў сучаснасці, выклікі, выпрабаванні і крызісы;
  • Прыклад святых мужчын, які інспіруе і дапамагае ў сучаснасці;
  • Мужчына як знак стабільнасці і апекі.

Праграма (магчымыя змены):

27 лютага, пятніца:

  • 20.00 вячэра;
  • 21.00 святая Імша з гаміліяй;
  • 22.00 пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі.

28 лютага, субота:

  • 8.00 ранішняя малітва, lectio divina;
  • 9.00 снеданне;
  • 10.00 канферэнцыя 1;
  • 11.15 кава-паўза;
  • 12.00 святая Імша з гаміліяй;
  • 13.00 абед;
  • 13.30 Крыжовы шлях;
  • 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці;
  • 15.15 канферэнцыя 2;
  • 16.30 кава-паўза;
  • 17.00  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (з Ружанцам), магчымасць споведзі;
  • 18.30 вячэра;
  • 20.30 дыскусія па канферэнцыях;
  • 22.00-8.00 індывідуальная начная адарацыя.

1 сакавіка, нядзеля:

  • 7.30 ранішняя малітва, lectio divina;
  • 8.00 снеданне;
  • 9.00 канферэнцыя 3;
  • 10.00 кава-паўза;
  • 10.30 пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў;
  • 12.00 святая Імша;
  • 13.00 абед;
  • 13.30 благаслаўленне, заканчэнне.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

Адрас правядзення: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (каля станцыі метро «Пралетарская»).

Ахвяраванне за ўдзел: 175 рублёў (уключна з начлегам і харчаваннем) + дабравальнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.

З сабой узяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Абноўлена 11.02.2026 20:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.