
Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў, якія цікавяцца манаскім жыццём у ордэне, на духоўную сустрэчу, якая пройдзе з 2 па 4 студзеня 2026 года ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат).
Гэта сустрэча для маладых людзей, якія жадаюць дакрануцца да цішыні і ў супакоі сэрца распазнаваць свой жыццёвы шлях. Удзельнікі сустрэчы змогуць на ўласныя вочы ўбачыць, як і чым жывуць манахі з гары Кармэль.
Кармэліты босыя чакаюць на сустрэчы ўсіх, каму трэба спыніцца (адпачыць), спытацца (паразмаўляць), хто хоча больш даведацца пра кармэліцкую духоўнасць.
• Пачатак сустрэчы — 2 студзеня ў 18.00.
• Заканчэнне — 4 студзеня ў 15.00.
Кантакты:
- +375 (33) 913-93-11 — а. Ігнат Падарэцкі OCD
- +375 (33) 606-44-30 — а. Аркадзь Куляха OCD
Арганізатары просяць загадзя паведаміць пра ўдзел па тэлефоне або праз сацыяльныя сеткі:







