Пошук

16.06.2025 17:22   Паводле Grodnensis.by

З 20 па 22 чэрвеня ў Гродне адбудуцца Агульнабеларускія дні моладзі.

Рэлігійная падзея пройдзе пад дэвізам «Мы — пілігрымы надзеі» ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41). Запрашаюцца маладыя людзі з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

«Прыбудзьце ў Гродна з розных куткоў нашай Беларусі як пілігрымы надзеі, каб засведчыць, што хочаце быць арыгіналамі, а не копіямі. Няхай Пан Езус вядзе вас за сабой і адорыць вас Сваёй маладосцю”, адзначае ў звароце да маладых людзей біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, Старшыня Камісіі па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Узрост удзельнікаў ад 16 гадоў. Кожнаму ўдзельніку неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.

Удзельнічаць у мерапрыемстве неабходна з рэлігійнымі намерамі.

Група ўдзельнікаў ад кожнай парафіі павінна мець адказнага, якога прызначыць пробашч. Адказны павінен запоўніць анкету ўдзельнікаў.

Асабісты ўзнос кожнага ўдзельніка 20 рублёў (існуе магчымасць вызвалення ад узносу).

З сабой мець сродкі гігіены, неабходныя лекі, дыванок, спальнік.

Рэгістрацыя адбывалася да 10 чэрвеня па электронным адрасе dnimoladzibelarusi@gmail.com або тэлефоне: +375 (29) 208-48-82 (айцец Эдвард Пяцельчыц CSsR).

Прыезд і ад’езд адбываюцца сваім транспартам, на аўтобусе або цягніку. На чыгуначным і аўтобусным вакзалах удзельнікаў будуць чакаць валанцёры. Наконт паркоўкі для аўтобусаў і асабістага транспарту дамаўляцца з а. Эдвардам Пяцельчыцам.

З пытаннямі звяртацца таксама па тэлефонах: +375 (29) 632-43-73, +375 (29) 286-31-78 (ксёндз Антоні Грэмза).

Праграма Дзён моладзі

20 чэрвеня, пятніца

15.00  рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў у сем’ях
18.00  прывітанне ўдзельнікаў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19.00  святая Імша
20.30  вячэра (пры касцёле)
21.30  канцэрт праслаўлення (гродзенскі моладзевы музычны гурт Open)
22.30 — вячэрняя малітва і благаслаўленне, начлег у сем’ях

21 чэрвеня, субота

9.00  ранішнія малітвы ў касцёле (Ютрань)
9.30  «Катэхеза ў катэхезах», размова і дыскусія ў тэматычных групах на тэмы: «Любоў», «Адвага», «Вера», «Дапамога», «Радасць», «Сяброўства», «Сведчанне», «Адказнасць», «Чысціня»
10.30  падвядзенне вынікаў тэматычных катэхез, сведчанні ўдзельнікаў
12.00  святая Імша
13.30  абед
15.00  Вяночак да Божай Міласэрнасці ў касцёле
15.30  прэзентацыя моладзі ўсіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі і Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў (10 хвілін для кожнай), размова з біскупамі і адказы на пытанні моладзі
18.00  вячэра (пры касцёле)
19.30  эўхарыстычная адарацыя, споведзь
21.00  канцэрт (музычны гурт Verbum Dei)
22.30  вячэрняя малітва і благаслаўленне, начлег у сем’ях

22 чэрвеня, нядзеля

9.30  ранішнія малітвы
9.45  святая Імша, «Пераход праз браму надзеі»  рассыланне моладзі

Абноўлена 16.06.2025 17:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця