У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 15 (636) 2024) можна прачытаць пра цудадзейны абраз Маці Божай Снежнай, 30-годдзе вялікай гродзенскай парафіі і пазнаёміцца з незвычайнай гісторыяй жыцця.
Маці Божая Снежная. У матэрыяле апавядаецца пра абраз Маці Божай Снежнай, спісы якога можна ўбачыць у больш як 40-а святынях Беларусі. Адзін з найбольш вядомых яго спісаў пад тытулам Маці Божай Кангрэгацкай знаходзіцца ў катэдральнай базыліцы ў Гродне.
Нам 30 гадоў! Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне святкуе круглую гадавіну з часу свайго заснавання. У матэрыяле ідзе гаворка пра тое, чым адметная гэтая парафіяльная супольнасць і што адрознівае яе ад іншых?
Трэба верыць і не сумнявацца. З апублікаванй у нумары асабістай гісторыі жыцця чытачы даведаюцца пра адвагу ў веры, Першую Камунію ў 40 гадоў і ўдзел ва ўтварэнні Легіёна Марыі.
Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».
Набыць газету можна пачынаючы з 21 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.
У сувязі з адпачынкам рэдакцыі наступны нумар газеты «Слова Жыцця» выйдзе 15 верасня.