5 снежня семінарысты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі супольнасць ксяндзоў рэдэмптарыстаў, якія нясуць служэнне ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы — адной з найбольшых парафій у Беларусі.
На сходах сучаснай святыні юнакоў, якія толькі распачынаюць шлях падрыхтоўкі да святарства, сустрэў пробашч парафіі ксёндз Анджэй Ядкоўскі CSsR. Рэдэмптарыст запрасіў гасцей на каву, і падчас братэрскай размовы распавёў пра сваю манаскую супольнасць, пра заснавальніка рэдэмптарыстаў святога Альфонса Марыю Лігуоры і зрабіў кароткі экскурс ў гісторыю дзейнасць кангрэгацыі на Беларусі і ў Гродне.
Потым ксёндз Анджэй і яго сабраты далі расказалі пра свой шлях паклікання, пра асабаліваці манаскай фармацыі і сваю душпастырскую працу.
Нарэшце, пробашч правёў экскурсію па велічнай святыні, кляштары і душпастырскім комплексе, які дзейнічае пры парафіі.
Знаёмства з ксяндзамі рэдэмптарыстамі і жыццём адной з найбольшых парафіяльных супольнасцяў стала для семінарыстаў, якія жадаюць стаць святарамі, адкрыццём разнастайнасці і багацця Каталіцкага Касцёла, розных харызмаў і дароў, што становяцца шляхамі служэння Богу і людзям.