Пошук

07.04.2025 13:09   Паводле: Catholicminsk.by
Фота: catholicnews.by

12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца дзень засяроджання для ўдзельнікаў малітоўнага руху Апостальства дапамогі душам чысцовым з горада Мінска і Мінскай вобласці, а таксама для ўсіх жадаючых, хто хоча сваімі малітвамі дапамагчы душам чысцовым і людзям канаючым.

Праграма:

  • 10:45 — урачысты ўваход у Юбілейную святыню, малітва,
  • 11:00 — Канферэнцыя «Чысцец у зямным жыцці» (ксёндз канонік Ігар Лашук, адказны душпастыр апостальства ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі),
  • 11:30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі душаў чысцовых,
  • 12:00 — святая Імша ў інтэнцыі душаў чысцовых і ў інтэнцыі памерлых родных прысутных удзельнікаў (цэлебрацыю узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі),
  • 13:00 — арганізацыйныя пытанні.

Кантакты адказных асобаў:

  • Ксёндз канонік Ігар Лашук, адказны душпастыр апостальства ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: +375(29)6487845.
  • Аліна Новікава, аніматарка, адказная за апостальства: +375(29)6494276.

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у дні засяроджання.

Абноўлена 07.04.2025 13:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.