У суботу 15 лютага на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў у Росіцу з Мінска скіруецца аўтобусная пілігрымка.
Росіца — вёска ў Верхнедзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў лютым 1943 года разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне: благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.
Ва ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.
Расклад пілігрымкі
- 6.00 – ад’езд ад парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава);
- 6.30 – ад’езд ад станцыі метро «Усход»;
- каля 21.00 – вяртанне ў Мінск.
Кошт праезду: 50 рублёў (дзеці і студэнты — 30 рублёў).
Арганізатар пілігрымкі — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, м-н Сухарава.
Тэлефоны для запісу:
- +375 (33) 601 78 50 – Людміла Смыковіч
- +375 (29) 984 86 68 – ксёндз Канстанцін Анашка МІС