
У суботу 15 лютага ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў Росіцы (Верхнядзвінскі раён) адбудуцца зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, святароў марыянаў.
Росіца — вёска ў Верхнедзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў лютым 1943 года разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне: благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.
Ва ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.
План урачыстасці
- 12.00 — адарацыя, споведзь
- 13.00 — святая Імша
- 14.30 — працэсія на пляц мучаніцтва
- пасля працэсіі ў кляштары ксяндзоў марыянаў можна будзе крыху падсілкавацца
Увага! Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.
- На ўрачыстасці ў Росіцу з Мінска скіруецца аўтобусная пілігрымка. Запіс ТУТ>>>