Пошук

06.01.2025 14:44   Catholic.by
Фота Лізаветы Бубенька

16 студзеня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца другая агульная сустрэча моладзі ў гэтым навучальным годзе.

Сустрэча, арганізаваная Душпастырствам моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, працягне серыю катэхез, прысвечаных пытанням адносін, сямейнага жыцця, выбару будучага мужа / будучай жонкі.

Мінулая сустрэча адбылася 24 кастрычніка.

Спікеры сустрэчы 16 студзеня — сямейная пара Андрэй і Алена Місан — падзеляцца сваім багатым досведам.

Андрэй — сістэмны архітэктар, аматар спорту, музыкі і хрысціянскай IT-супольнасці.

Алена — доктар акушэр-гінеколаг, якая шмат гадоў працуе ў абранай прафесіі і з’яўляецца шчаслівай мамай чатырох дзяцей.

Алена падзеліцца досведам працы ў гінекалогіі і парадамі пры выбары мужа, а таксама госці адкажуць на пытанні ўдзельнікаў.

  • На сустрэчу запрашаюць моладзь ад 16-і гадоў.
  • Пачатак у 19.30.
  • Адрас: архікатэдра (пл. Свабоды, 9).

Па пытаннях удзелу звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Абноўлена 06.01.2025 14:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця