Пошук

08.11.2024 15:37   Catholic.by
Фота з архіву ўдзельнікаў кангрэсу

З 15 па 17 лістапада ў Навагрудку ўжо чацвёрты год запар пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця.

Кангрэс перадусім прысвечаны перапрашэнню за грахі супраць жыцця і сям’і: аборты, разводы, распусту, кантрацэпцыю і ЭКА.

Арганізатары кангрэсу нагадваюць, што гэтыя грахі святы Ян Павел II назваў «цывілізацыяй смерці» і заклікаў вернікаў да асаблівай малітвы і пакаяння:

«Неадкладна неабходна вялікая малітва за жыццё, якая ідзе праз увесь свет» (пар. Ян Павел II, Evangelium Vitæ, 100).

«Менавіта праз малітву і пакаянне мы можам спыніць узброеныя канфлікты і стыхійныя бедствы, якія з’яўляюцца наступствам чалавечых грахоў і духоўнай абыякавасці. Наш Пан Езус Хрыстус сур’ёзна папярэджвае нас: „Калі не пакаецеся, усе таксама загінеце“ (Лк 13, 5), а святы Ян Хрысціцель заахвоціў прынесці годны плод пакаяння (гл. Мц 3, 8)», — нагадваюць арганізатары мерапрыемства.

Цэнтральнай падзеяй кангрэсу стане пакутная пілігрымка з Навагрудка ва Уселюб (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат).

Удзельнікі пешкі пройдуць 14 кіламетраў, несучы 52 белых крыжа ў знак 52-х дзяцей, якіх штодня забіваюць у Беларусі праз аборты.

Сёлета гэтая пілігрымка пройдзе ў суботу 16 лістапада, ва ўспамін Маці Божай Міласэрнасці. Пасля святой Імшы ўвечары Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, прачытае адмысловы акт перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’і.

Апошні дзень кангрэсу будзе традыцыйна прысвечаны сем’ям, якія падзеляцца сваім вопытам сямейнага жыцця і выхавання дзяцей.

Запіс на кангрэс па тэл.:
+375 (29) 812 22 76 (Viber, WhatsАpp)

Праграма

  • 15 лістапада, пятніца
    • 18.00 – св. Імша ў інтэнціі абаронцаў жыцця
    • 19.15 – Крыжовы шлях у інтэнцыі перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’i (у касцёле)
    • 20.00 – вячэра
    • 20.30 – знаёмства ўдзельнікаў
    • 22.00–8.00 – усяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў iнтэнцыi перапрашэння за грaхi cупраць жыцця i сям’i (у капліцы)
  • 16 лістапада, субота
    • 8.00 – снеданне
    • 9.00–13.30 – пешая пiлiгрымка Навагрудак – Уселюб з белыми крыжамi ў iнтэнцыi перапрашэння за грахi супраць жыцця i сям’i (14 км)
    • абед ва Уселюбе
    • 14.00 – прывітанне і канферэнцыя «Мацярынскі уплыў» (кс. Віталій Цыбульскі)
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці ў санктуарыі Маці Божай Новага Жыцця
    • вяртанне ў Навагрудак на аўтобусе
    • 16.00 – даклад «Прынесці годны плён пакаяння» (Уладзіслаў Валаховіч)
    • 16.30 – даклад «Таямніца святой споведзі: як адкрыць яе нанава?» (кс. Яўген Шымановіч)
    • 18.00 – св. Iмша з урачыстым актам перапрашэння (арцыбiскуп Юзаф Станеўскi)
    • 20.00 – вячэра, сведчанні абаронцаў жыцця
  • 17 лістапада, нядзеля
    Cустрэча беларускiх каталiцкiх шматдзетных сямей (удзельнічаць могуць усе)
    • 8.00 – снеданне
    • 9.00 – Ружанец у абарону жыцця (у касцёле)
    • 10.00 – св. Імша
    • 11.30 – перапынак на каву
    • 12.00 – круглы стол «Тэлефон і выхаванне. Асабісты вопыт» (Андрэй Місан, Раман Рамановач, Віталій Драздовіч)
    • 14.00 – абед
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 15.15 – даклад «Выхаванне боязі Божай» (Наталля Недбайла, Уладзіслаў Валаховіч)
    • 16.00 – даклад «Псіхалогія, духоўнасць, споведзь» (Іван Пузанаў)
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця