Пошук

29.10.2024 16:38   Samaranin.by / Catholic.by
Ірына Багдановіч. Фота lidanews.by

30 кастрычніка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску пройдзе сустрэча з даследчыцай Ірынай Багдановіч, кандыдатам філалагічных навук, аўтаркай каля 300 навуковых публікацый.

У сферу навуковых інтарэсаў даследчыцы ўваходзіць вывучэнне жыцця і творчасці славутых беларускіх ксяндзоў-літаратараў.

Падчас сустрэчы ў цэнтры ўвагі будуць такія асобы, як Адам Станкевіч, Язэп Германовіч, Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч), Андрэй Зязюля (Аляксандр Астрамовіч) і іншыя.

Сустрэча пройдзе на экспазіцыі «З Богам для Беларусі», прысвечанай ахвярнаму служэнню святароў у першай палове ХХ стагоддзя. Гэта добрая магчымасць убачыць асабістыя і памятныя рэчы, звязаныя са згаданымі асобамі.

  • Пачатак сустрэчы ў 18.15.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных.

Адрас:
г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.

Абноўлена 29.10.2024 16:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця