Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат ва ўзросце ад 17-і гадоў у Адамавічы (Гродзенская дыяцэзія, Сапоцкінскі дэканат) на дзень засяроджання, які пройдзе 19 кастрычніка.
Тэмай восеньскай сустрэчы будуць словы, натхнёныя Святым Пісаннем: «Апрануцца ў стрыманасць, сціпласць і пабожнасць» (пар. 1 Цім 2, 9).
Арганізатаркі сустрэчы прапануюць удзельніцам падчас дня засяроджання паразважаць над тым, якімі Бог хоча бачыць дзяўчат і жанчын, што найбольш каштоўнае ў Яго вачах і на якія рысы Ён хоча асабліва звярнуць увагу.
Дзяўчаты будуць размаўляць і разважаць, пачуюць адказы на свае пытанні, будуць прасіць і маліцца Богу, каб адарыў ласкамі пазнання і прыняцця Божай праўды.
- Пачатак у 9.00, заканчэнне ў 19.00, ёсць магчымасць прыезду напярэдадні.
- Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (33) 390 36 89 — сястра Алетэя - З сабой трэба мець Біблію.