У суботу 21 верасня ў Мінску адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Сустрэча пройдзе ў сталічным касцёле святога Антонія (мікрараён Малінаўка, дэканат Мінск-Захад).
Адрас: г. Мінск, вул. Ясеніна, 70.
Пачатак у 9.00.
У праграме сустрэчы — духоўная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Ружанец за святароў і кансэкраваных асоб, святая Імша і сустрэча пры каве/гарбаце.
Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных удзельнікаў гэтага малітоўнага руху з парафій архідыяцэзіі.