Пошук

09.09.2024 08:36   Catholic.by

14 верасня ў кляштары супольнасці Сясцёр святога Дамініка ў Мінску распачынаюцца сустрэчы для жанчын пад назвай «Салон прыгажосці».

Праект скіраваны на развіццё жанчын ва ўсіх сферах: духоўнай, псіхалагічнай, фізічнай, незалежна ад узросту, працы, абавязкаў, прафесіі. Духоўныя практыкаванні будуць скіраваныя на распазнанне паклікання: быць жанчынай, маці, жонкай, бабуляй, хрысціянкай.

Да ўдзелу сёстры святога Дамініка запрашаюць жанчын ва ўзросце ад 25-і да 99-і гадоў.

Сустрэчы будуць адбывацца па суботах раз на месяц. Колькасць удзельніц абмежаваная.

  • Удзельнікі з рэгіёнаў маюць магчымасць начлегу.
  • Кошт удзелу — адвольнае ахвяраванне.
  • Запіс (абавязковы!) і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
    • +375 (33) 347 70 67 — сястра Міхаліна
    • альбо на старонцы сясцёр святога Дамініка ў Інстаграм @daminikanki.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця