Пошук

16.09.2024 08:31   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

Новы нумар газеты «Слова жыцця» (№ 16 (637) 2024) апавядае пра касцёльныя навучальныя ўстановы для свецкіх, якія дзейнічаюць у Беларусі, знаёміць з сястрой, якая вядзе відэа-падкаст на папулярнай платформе, а таксама прапануе актуальныя парады псіхолага на пачатак навучальнага года.

Павінны быць адважнымі. У Беларусі пры Касцёле існуюць тры навучальныя ўстановы для свецкіх, у якіх кожны ахвотны ва ўзросце ад 18-і да 55-і гадоў і нават больш можа чэрпаць тэалагічныя веды, а таксама атрымаць кваліфікацыю, каб стаць карысным супольнасці.

Манахіня ў эфіры. У падкасце «К себе с любовью» на Youtube сястра Міхаліна Маркевіч OP задае смелыя пытанні гасцям, каб дапамагчы верніцам раскрыць свядомасць шчаслівай жанчыны.

Як дапамагчы дзіцяці, калі ў яго няма жадання ісці ў школу? Псіхолаг называе прычыны, па якіх школьнікам няпроста распачаць навучанне, а таксама дае важныя парады для бацькоў у гэтай сітуацыі.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  15 верасня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.

Абноўлена 16.09.2024 10:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.