Пошук

29.07.2024 10:20   Catholic.by

2 і 3 жніўня арганізуецца аўтобусная пілігрымка ў Росіцу (Віцебская дыяцэзія) на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё разам з вернікамі падчас Другой сусветнай вайны.

Арганізатар пілігрымкі — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (мікрараён Сухарава), душпастырскае служэнне ў якой нясуць ксяндзы марыяне.

  • Ад’езд з Мінска 2 жніўня (пятніца) у 17.40 ад станцыі метро «Каменная Горка».
  • Вяртанне ў Мінск 3 жніўня (субота) каля 17-й гадзіны.
  • Кошт праезду: 50 рублёў (дзецям і студэнтам зніжкі).
  • Тэлефоны для запісу:
  • Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пілігрымам пры сабе неабходна мець пашпарт.

Росіца — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў 1943 годзе разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра. На ўспамін гэтай падзеі штогод у Росіцкім санктуарыі адбываюцца ўрачыстасці. Малітоўная сустрэча распачнецца вечарам у пятніцу, будзе працягвацца ўсю ноч і завершыцца ў суботу святой Імшой.

Ксяндзы марыяне і вернікі парафіі ў Сухараве запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да пілігрымкі.

Абноўлена 29.07.2024 10:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.