Пошук

01.07.2024 06:00   Catholic.by

У аўторак 2 ліпеня, ва ўрачыстасць Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Маці Божай Будслаўскай, у мінскім касцёле, пасвячаным у Яе гонар, адзначаць парафіяльны адпуст.

Сталічны касцёл Маці Божай Будслаўскай — адзіная ў нашай краіне святыня пад такім тытулам.

Урачыстыя цэлебрацыі ў дзень адпусту тут адбудуцца а 10-й гадзіне (з працэсіяй з копіяй цудадзейнага абраза) і а 18-й гадзіне ўвечары.

Пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску ксёндз канонік Францішак Рудзь ад імя парафіянаў запрашае да ўдзелу ўсіх ахвотных, асабліва тых, хто не мае магчымасці быць на фэсце ў Будславе, які на нацыянальным узроўні сёлета будзе адзначацца 5 і 6 ліпеня.

  • Адрас: касцёл Маці Божай Будслаўскай, вул. Прытыцкага 107-А (станцыя метро «Каменная Горка»).

2 ліпеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе таксама адзначаць парафіяльны адпуст. Цэлебрацыя святых Імшаў з будслаўскай базылікі ў гэты дзень будзе даступная на партале Catholic.by.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа