У аўторак 2 ліпеня ў Будславе адбудзецца традыцыйны парафіяльны фэст у адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай.
У апошнія гады галоўныя ўрачыстасці у Нацыянальным санктуарыі адбываюцца ў першую суботу ліпеня і распачынаюцца ўжо напярэдадні. Таксама сёлета Будслаўскі фэст, які ЮНЕСКА занесла ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, адбудзецца 5 і 6 ліпеня (праграма будзе пададзена пазней).
Разам з тым, 2 ліпеня ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначаецца ўрачыстасць яе Галоўнай Апякункі — Маці Божай Будслаўскай.
У сувязі з гэтым у дзень урачыстасці ў будслаўскай базыліцы адбудуцца цэлебрацыі з магчымасцю атрымання адпусту паводле наступнага раскладу:
- 8.00 – св. Імша
- 10.00 – св. Імша
- 12.00 – св. Імша з удзелам канонікаў Мінскага катэдральнага капітула святога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай
- 18.00 – св. Імша
Пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцйешай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік ад імя парафіянаў сардэчна запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да супольнага святкавання адпустовай урачыстасці.
На YouTube-канале Нацыянальнага санктуарыя вядзецца прамая трансляцыя цэлебрацый з будслаўскай базылікі.