Пошук

21.06.2024 17:17   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня пад дэвізам: «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае».

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

На паратале Catholic.by плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.

Праграма фэсту

  • 5 ліпеня, пятніца
    • 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
    • 18.00 — святая Імша (цэлебруе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй)
    • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
    • 20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
    • 21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
    • 22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
    • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 6 ліпеня, субота
    • 0.00 — святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
    • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
    • 6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы (базыліка, алтар святога Францішка)
    • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
    • 8.00 — святая Імша ў базыліцы (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
    • 9.00 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
    • 10.00 — тэматычныя канферэнцыі:
      • «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (айцец Андрэй Авен OCD)
      • «Інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей 125-годдзя» (Аліна Новікава)
    • 11.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч)
    • на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і інтранізацыя: прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

«Cардэчна запрашаю вас 5 і 6 ліпеня ў Будслаў, каб і сёлета мы маглі разам сустрэцца, памаліцца і дзякаваць за „вялікія справы“, якія Пан Бог учыніў нам у мінулым годзе, і папрасіць Яго дапамогі на будучыя здзяйсненні», — піша ў адмысловым звароце да вернікаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Абноўлена 05.07.2024 08:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.