З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі, 11 ліпеня ў Мёрах пройдзе адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў.
Як адзначаецца на сайце парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах Kascelmery.by, да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
Праграма турніру:
- 9.00 — прыезд і рэгістрацыя каманд (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул.Кірава, 7);
- 9.30 — супольная малітва;
- 10.00 — жараб'ёўка;
- 10.30 — міні-экскурсія «Гісторыя мёрскага касцёла»;
- 11.00 — адкрыццё турніру на стадыёне Мёрскай сярэдняй школы № 3;
- 11.30 — групавы этап (дзве лепшыя каманды з кожнай групы праходзяць у плэй-оф);
- 14.00 — абед (ААТ «Металапракатная кампанія», вул.Металургаў, 1);
- 15.30 — плэй-оф, матч за 3-е месца, фінал;
- 18.00 — падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў;
- 18.30 — закрыццё турніру.
Гульня паміж камандамі будзе складацца з двух таймаў па 15 хвілін, падчас якой на полі могуць знаходзіцца па 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены — неабмежаваная колькасць.
Умовы ўдзелу:
- Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі 8 міністрантаў і адзін апякун.
- Узроставая катэгорыя: вучні 8–11 класаў, якія абавязкова павінны мець пісьмовы дазвол ад бацькоў на ўдзел у спаборніцтвах.
- Акрамя спаборніцтваў па міні-футболе, прадугледжаны конкурс на веданне Літургіі, Святога Пісання і гісторыі Віцебскай дыяцэзіі.
- Для ўдзелу ў турніры да 20 чэрвеня неабходна дасласць заяўку (спампаваць ТУТ>>>) на электронны адрас ziemchonak@mail.ru і прайсці рэгістрацыю па спасылцы ТУТ>>>
- Кожная каманда ўдзельнікаў павінна мець спартовую форму (спартовы абутак, шорты, майкі аднаго колеру), а таксама бадзёры настрой.
Па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртацца па тэл.:
+375 (33) 372 68 46 (МТС) — кс. Алег Зямчонак.