Пошук

11.04.2024 11:01   Паводле: Kascelmery.by / Catholic.by

З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі, 11 ліпеня ў Мёрах адбудзецца адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюць каманды каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.

Як адзначаецца на сайце парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах Kascelmery.by, акрамя спаборніцтваў па міне-футболе прадугледжаны конкурс на веданне Літургіі, Святога Пісання і гісторыі Віцебскай дыяцэзіі.

Мэта турніру: папулярызацыя сярод падлеткаў і вучнёўскай моладзі дзейнасці службы алтара, наладжванне сяброўскіх адносін паміж міністрантамі розных парафій праз спорт і інтэлектуальныя спаборніцтвы.

Гульня паміж камандамі будзе складацца з двух таймаў па 15 хвілін, падчас якой на полі могуць знаходзіцца па 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены — неабмежаваная колькасць.

Умовы ўдзелу:

  • Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі 8 міністрантаў і адзін апякун.
  • Узроставая катэгорыя: вучні 8–11 класаў, якія абавязкова павінны мець пісьмовы дазвол ад бацькоў на ўдзел у спаборніцтвах.
  • Для ўдзелу ў турніры да 20 чэрвеня неабходна дасласць заяўку (спампаваць ТУТ>>>) на электронны адрас:
    ziemchonak@mail.ru і прайсці анлайн-рэгістрацыю ТУТ>>>
  • Кожная каманда ўдзельнікаў павінна мець спартовую форму (спартовы абутак, шорты, майкі аднаго колеру), а таксама бадзёры настрой.

Па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртацца па тэл.:
+375 (33) 372 68 46 (МТС) — кс. Алег Зямчонак

Абноўлена 14.06.2024 14:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа