Пошук

18.05.2024 00:00   Catholic.by
Фота Міколы Новікава

18 мая распачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў 32-й пешай пілігрымкі з Мінска ў Будслаў, якая вырушыць у дарогу 1 ліпеня і пройдзе пад дэвізам «Любоў яднае».

Пілігрымка працягваецца пяць дзён, адлегласць, якую пераадолеюць пілігрымы пешкі, складае 125 кіламетраў. Прыбыццё ў Будслаў — 5 ліпеня.

Сёлетні Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня; падчас яго адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Пешую пілігрымку з Мінска арганізуюць ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ.

Дзеці да 16 гадоў могуць узяць удзел у пілігрымцы толькі ў суправаджэнні бацькоў або апекуна (патрэбны пісьмовы дазвол бацькоў). Падлеткам з 16 да 18 гадоў неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.

Увага! Ахвотных узяць удзел у пілігрымцы арганізатары просяць не марудзіць з рэгістрацыяй. Анлайн-рэгістрацыя працягваецца да 23 чэрвеня.

Пазней можна будзе запісацца ў пілігрымку, патэлефанаваўшы арганізатарам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця