Пошук

13.05.2024 06:31   Catholic.by
Фота Samaranin.by

У сераду 15 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску будзе прэзентавана кніга Станіслава Янчарскага «Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі».

Альбом, прысвечаны найбольш яскравым помнікам сакральнай архітэктуры нашай краіны, пабачыў свет сёлета ў сталічным выдавецтве «Альфа-кніга».

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (метро «Пралетарская»).

  • Пачатак у 18.00.

24 красавіка Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек уручыў гэтую кнігу Папу Францішку як падарунак на дзень імянінаў, які Папа, чыё хроснае імя Хорхэ, або Юрый, адзначаў напярэдадні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.