Пошук

29.04.2024 06:00   Catholic.by
Фота: с. Алетэя (Ала Новік)

Сёстры Кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат ва ўзросце ад 17-і гадоў у Адамавічы (Гродзенская дыяцэзія, Сапоцкінскі дэканат) на дзень засяроджання, які адбудзецца ў суботу 4 мая.

Тэма гэтай веснавой сустрэчы: «Распазнанне волі Божай».

Як адзначаюць сёстры кармэліткі Дзіцятка Езуса, арганізатаркі сустрэч для дзяўчат, добрае распазнанне Божай волі ў жыцці вельмі важнае.

Бог заўсёды ўваходзіць са сваёй дапамогай, калі чалавек ад усяго сэрца шукае Божых рашэнняў. Ён не жадае прынізіць чалавека сваім рашэннем, бо даў яму велізарны дар — свабодную волю. Але людзі ў сваім жыцці часта перакрэсліваюць сваёй воляй Божыя планы. Засяроджваюцца на сваім «я так хачу» і ідуць на непаслухмянасць, а адсюль — усе вынікаючыя наступствы. Потым чалавек пачынае шукаць вінаватых і скіроўвае свае прэтэнзіі Богу, хоць сітуацыя на самай справе такая: Ён казаў, а я не слухаў.

Нягледзячы на гэта, Бог не пакідае чалавека і дае яму чарговыя шанцы быць шчаслівым. Можа быць, гэтае шчасце напачатку здаецца цяжкім, незразумелым, але калі мы даверымся Богу, Ён напоўніць нас бязмежнай радасцю, супакоем і ўпэўненасцю. Ад чалавека патрабуецца толькі крыху высілку і цярплівасці.

Сёстры запрашаюць дзяўчат, якія жадаюць крыху затрымацца і паразважаць над распазнаннем волі Божай у сваім жыцці.

Пачатак у 9.00, заканчэнне ў 19.00.

З сабой мець Біблію.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (33) 390 36 89 – сястра Алетэя

Ёсць магчымасць прыезду ў Адамавічы 3 мая.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця