Пошук

01.03.2024 10:32   Samaranin.by
Фота з фестывалю «Дзеці нясуць міласэрнасць» 2023 года / Samaranin.by

6 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбудзецца фестываль «Дзеці нясуць міласэрнасць».

Малітва праслаўлення «Дзеці нясуць міласэрнасць» — гэта фестываль духоўных спеваў, дыялог любові, праслаўлення і падзякі Пану Богу.

Як адзначаюць арганізатары, малітоўныя спевы, якія выконваюць дзеткі, гучаць асабліва пранікнёна і кранаюць душу.

Фота з фестывалю «Дзеці нясуць міласэрнасць», які праходзіў у мінулым годзе, можна паглядзець ТУТ>>>

Дата: 6 красавіка

Час: 11.00 – 15.00

Адрас: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск.

Тэлефон для сувязі: +375 17 343 99 17

Умовы ўдзелу

  • Удзел могуць узяць адзін чалавек або група да дваццаці чалавек
  • Узрост удзельнікаў: 4–16 гадоў
  • Трэба падрыхтаваць адзін або два спевы
  • Да 15 сакавіка неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму ТУТ>>> 
  • Падчас праграмы прадугледжаны пасілак; прыезд за кошт удзельнікаў

Кожны ахвотны можа падтрымаць гэтую ініцыятыву і дабрачынную дзейнасць Місіі Добрага Самараніна. Гэта можа стаць добрым учынкам міласэрнасці, да якіх заклікае вернікаў Касцёл, асабліва ў час Вялікага посту.

Абноўлена 01.03.2024 14:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа