Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку (Віцебская дыяцэзія), запрашаюць на дзень засяроджання дзяўчат, пачынаючы з 15-гадовага ўзросту.
Сустрэча пройдзе 23–24 лютага пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме «Цішыня».
- Пачатак — 23 лютага (пятніца), 20.00
- Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 812 26 24 — сястра Магдалена - Адрас: г. Наваполацк, вул. Якуба Коласа, 52
Арганізатары просяць удзельніц узяць з сабой Біблію.