У суботу 28 студзеня пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку (Віцебская дыяцэзія) прайшоў дзень засяроджання для дзяўчат.
Сустрэча была прысвечана тэме распазнання Божай волі. У гэтых разважанняў дзяўчат скправаджаў ксёндз Іван Кароткін.
Паводле агульнага меркавання арганізатарак і ўдзельніц дня засяроджання, час, прысвечаны Богу, ніколі не бывае страчаным.
Акрамя таго, гэтым разам ён прайшоў у атмасферы радасці, адкрытасці і даверу.
Насця Прусакова, адна з удзельніц сустрэчы ў сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку, падзялілася сваімі ўражаннямі з Catholic.by.
«Бясконца добрыя вонкавыя ўмовы для спакою і заглыблення ў Слова ў выглядзе розных узроўняў канцэнтрацыі дапамаглі засяродзіцца духоўна. Таму пэўная асветленасць пануе цяпер ва ўспамінах і ў думках», — кажа дзяўчына.