Пошук

05.03.2021 16:30   Тэкст і фота: Магдалена Дзевульска / Catholic.by

4 сакавіка на сустрэчы моладзі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку вядомая пісьменніца Ірына Жарнасек распавяла пра сястру Ванду Банішэўскую, беатыфікацыйны працэс якой распачаўся летась.

На сустрэчы маладыя парафіяне даведаліся, што сястра Ванда, якая паходзіла з Беларусі і належала да супольнасці сясцёр ад Анёлаў, насіла на сабе раны Хрыста. Падобныя раны — стыгматы — мелі таксама святы Францішак і святы айцец Піо. З’ява гэтая даволі рэдкая і таямнічая.

«Наша зямлячка, сястра Ванда Банішэўская таксама мела і гонар, і боль, і вялікую адказнасць — мець на сваім целе адзнакі Хрыстовых пакутаў», — адзначаецца на старонцы наваполацкай парафіі ў сацыяльнай сетцы Вк.

Лёс сястры Ванды Банішэўскай надзвычай цікавы, напоўнены і радасцю служэння Богу, і пераследам за гэтае служэнне — сястра Ванда была вязнем сталінскага ГУЛАГу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа