Пошук

23.01.2024 11:54   Catholic.by
Фота Кацярыны Лаўрыненка

17 лютага на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў у Росіцу з Мінска скіруецца аўтобусная пілігрымка.

Росіца — вёска ў Верхнедзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў лютым 1943 года разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне: благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.

Ва ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.

Расклад пілігрымкі

  • 6.00 – ад’езд ад парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава);
  • 6.30 – ад’езд ад станцыі метро «Усход»;
  • каля 21.00 – вяртанне ў Мінск.

Кошт: 50 рублёў (дзеці — бясплатна, студэнтам — зніжка).

Арганізатар пілігрымкі — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, Сухарава.

Тэлефоны для запісу:

Абноўлена 02.02.2024 06:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа