Пошук

02.02.2024 06:00   Сatholicnews.by
Фота: Аляксандра Шчаглінская

17 лютага ў Росіцкім санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, святароў марыянаў.

Росіца — вёска ў Верхнедзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў лютым 1943 года разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне: благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.

Ва ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.

Праграма ўрачыстасці

  • 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю споведзі;
  • 12.00 — святая Імша;
  • 13.30 — працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў.

Пасля працэсіі для ахвотных будзе падрыхтавана гарбата і невялікі пачастунак.

Увага! Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.

На ўрачыстасці ў Росіцу з Мінска скіруецца аўтобусная пілігрымка. Запіс ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.