Пошук

10.01.2024 09:01   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

21 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў Другім Мінскім біблійным марафоне.

Сутнасць біблійнага марафону заключаецца ў тым, што кожны зарэгістраваны ўдзельнік атрымае анлайн раздзел са Святога Пісання для самастойнага чытання ў нядзелю Божага слова, разважання над ім і дзялення з іншымі тымі думкамі, што ў яго ўзніклі пад уздзеяннем Святога Духа.

У мінулым годзе ініцыятыву падтрымала 277 чалавек, такім чынам падчас Марафону быў прачытаны ўвесь Новы Запавет.

«Чым больш удзельнікаў, тым больш прачытаем Святога Пісання ў адзін дзень. У гэтым годзе хочам разам прачытаць усю Біблію. Няхай Слова дзейнічае ў нашых сэрцах і прыносіць добры плён», — выказваюць пажаданне арганізатары незвычайнага марафона.

Нагадаем, што Папа Францішак у 2019 годзе ўстанавіў у паўсюдным Касцёле Нядзелю Божага слова з намерам, што гэта будзе дзень, асаблівым чынам прысвечаны роздуму над Святым Пісаннем і яго распаўсюджванню.

Нядзеля Божага Слова з’яўляецца добрай нагодай для таго, каб дапамагчы людзям абудзіць разуменне аўтарытэту Святога Пісання ў жыцці кожнага верніка.

Адказваючы на заклік пастыра паўсюднага Касцёла, ксяндзы хрыстусоўцы прапануюць усім ахвотным (прычым не толькі з Мінска і з Беларусі) узяць удзел у другім біблійным марафоне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.