4 студзеня ў сталічным катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца сустрэча для міністрантаў з парафій горада Мінска і Мінскага раёна.
Арганізатары сустрэчы, запрашаюць на сустрэчу міністрантаў школьнага ўзросту, а таксама cтудэнтаў.
Вітаецца прысутнасць міністрантаў, якія пажадаюць прыехаць з іншых мясцін Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
План сустрэчы
- 11.00 — супольная малітва, канферэнцыя, праца ў групах;
- 12.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі;
- 13.30 — пасілак і супольны дыялог на свабодныя тэмы.
Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымаюць памятныя падарункі.
Арганізатары заахвочваюць пробашчаў дэканатаў Мінска запрасіць міністрантаў на сустрэчу і, па магчымасці, дапамагчы ім з прыездам.
Ахвотных узяць удзел у сустрэчы арганізатары просяць паведаміць:
па тэл.: +375 (29) 256 89 21 – ксёндз Дзмітрый
або
на E-mail: zouza@tut.by