Пошук

27.10.2023 11:26   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява. «Вяртанне марнатраўнага сына». Мастак: Рэмбрант / Wikimedia commons

З 17 па 19 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры кляштары айцоў кармэлітаў босых у Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі для мужчын і юнакоў на тэму: «Які мой вобраз Бога Айца?»

Духоўныя практыкаванні, якія арганізуе супольнасць «Мужчыны святога Юзафа», правядзе адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, вікарый парафіі святога Андрэя Баболі ў Полацку ксёндз Алег Хмылко.

Разам са святаром удзельнікі рэкалекцый паразважаюць над тым, які яны маюць вобраз Бога Айца: блізкі ці далёкі; любячы ці караючы? міласэрны ці справядлівы? добры ці злы?

«Падчас рэкалекцый будзем разважаць і шукаць праўдзівы вобраз Бога ў нашых сэрцах», — запрашае да ўдзелу ўсіх ахвотных мужчын і юнакоў ксёндз Алег Хмылко.

  • Рэкалекцыі распачнуцца ў пятніцу 17 лістапада а 20-й гадзіне, завершацца ў нядзелю 19 лістапада ў 13.30.
  • Праграма духоўных практыкаванняў прадугледжвае малітву, штодзённы ўдзел у святой Імшы, канферэнцыі, дыскусіі, адказы на пытанні, наведванне Кальварыі ў ваколіцах Мядзела.
  • Падрабязная праграма — на сайце супольнасці «Мужчын святога Юзафа» msi.by>>> 
  • Дадатковая інфармацыя і запіс па тэл.:
  • Рэкамендаванае ахвяраванне з улікам пражывання і харчавання – 100 руб.
  • З сабой неабходна мець Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.