Пошук

09.10.2023 07:01   Catholic.by

12 кастрычніка, ва успамін благаслаўлёнага італьянскага падлетка Карло Акуціса — «апостала інтэрнэту», — распачне сваю дзейнасць моладзевы клуб it-энтузіястаў «Саrlo Club».

Клуб створаны з мэтай даць моладзі асноўныя веды на прасторы інфармацыйных тэхналогій, якія ў будучыні яны змогуць выкарыстоўваць на карысць Касцела і для дабра людей.

Арганізатарамі ініцыятывы сталі сужонкі Аліна і Максім Угорычы.

Было прынята рашэнне распачаць навучанне з асноў Android-праграмавання. Праводзіць курс будзе Максім Угорыч, праграміст з 15-гадовым вопытам працы.

Таксама для ўдзельнікаў клуба будзе арганізаваны шэраг сустрэч з хрысціянамі, якія з энтузіязмам выкарыстоўваюць свае прафесійныя таленты ў справах евангелізацыі.

Для ўдзелу ў сустрэчах клубу і навучання запрашаюць хлопцаў і дзяўчат 14–17 гадоў з дапытлівым розумам і шчырай верай.

Удзел у занятках бясплатны. Патрэбна толькі мець ноўтбук, жаданне вучыцца і гатоўнасць выкарыстоўваць атрыманыя веды на хвалу Бога.

Сустрэчы «Саrlo Club» будуць праходзіць у Цэнтры сям’і, які знаходзіцца каля касцёла Маці Божай Будслаўскай па адрасе:
г. Мінск, вул. Івянецкая, 15.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Плануецца, што заняткі распачнуцца з 14 кастрычніка.

Запісацца ў «Саrlo Club» можна да 12 кастрычніка па тэлефоне:

+375 (44) 719 82 43 альбо праз інстаграм carlo_club.

Карло Акуціс з’яўляецца благаслаўлёным Каталіцкага Касцёла. Беатыфікацыя 15-гадовага хлопца адбылася 10 кастрычніка 2020 года ў Асізі.

Карло захапляўся інфарматыкай і шырока сведчыў аб любові да Эўхарыстыі ў інтэрнэце.

Ён стварыў міжнародную анлайн-выставу, прысвечаную, эўхарыстычным цудам, прызнаным Касцёлам. Папа Францішак назваў яго апосталам Эўхарыстыі і нябесным апекуном евангелізацыі ў інтэрнэце.

Абноўлена 02.09.2024 09:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.