У чацвер 5 кастрычніка ў Маладзечне пройдзе першая пасля летняга перапынку пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Сустрэча пройдзе ў маладзечанскім касцёле святога Юзафа па запрашэнні пробашча парафіі ксяндза прэлата, каноніка грэміяльнага Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, які сёлета адзначыў 70-годдзе з дня нараджэння і 45-годдзе святарства.
Пачатак сустрэчы ў 11.00
Адрас: г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 17 А.