Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку (Віцебская дыяцэзія), запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання.
Сустрэча пройдзе 20–21 кастрычніка пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме Божай любові ў адной з найпрыгажэйшых біблейскіх кніг — Песні песняў.
- Пачатак — 20 кастрычніка (пятніца), 20.00
- Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 812 26 24 — сястра Магдалена - Адрас: г. Наваполацк, вул. Якуба Коласа, 52
Арганізатары просяць удзельніц узяць з сабой Біблію.