У суботу 23 верасня ў парафіяльным касцёле святога Антонія Падуанскага ў Мінску (мікрараён Малінаўка, дэканат Мінск-Захад) адбудзецца першая сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Удзельнікі гэтага малітоўнага руху штодзённа моляцца за выбранага канкрэтнага біскупа, святара або законную сястру.
Праграма сустрэчы
- 10.00 – тэматычная канферэнцыя
- 10.20 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, частка Ружанца за святароў, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
- 11.00 – святая Імша
- 11.45 – сустрэча пры каве ці гарбаце ў дольным касцёле, знаёмства
Душпастыр апостальскага руху «Маргарытка» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Павел Эйсмант запрашае ўдзельнікаў руху на сустрэчу.
Адрас: г. Мінск, вул. Сяргея Ясеніна (побач з домам 68), касцёл святога Антонія
Дадатковая інфармацыя па тэл.:
- +375 (33) 687 19 53 – кс. Павел Эйсмант
- або праз е-mail: paulucas1987@gmail.com