Мэтай навучання ў «Школе сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства і ў сямейнай кансультацыі.
Навучанне працягваецца тры гады. З’езды адзін раз на месяц, звычайна ў трэцюю суботу і нядзелю месяца.
Заняткі будуць праходзіць пры кляштары айцоў кармэлітаў босых па адрасе: г. Мінск, вул. Герасіменкі 6/1.
Пасля заканчэння «Школы сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.
- На кваліфікацыйную размову можна запісацца да 30 верасня па тэлефоне:
+375 44 759 45 25 – айцец Сяргей Трысцень OCD.
Пры сабе на кваліфікацыйнай размове неабходна мець наступныя дакументы:
- просьба аб прыняцці ў «Школу сямейнага жыцця» (можна напісаць на месцы);
- кароткая аўтабіяграфія;
- рэкамендацыя пробашча;
- 2 фота на дакументы;
- ксеракопія пасведчання аб сярэдняй або вышэйшай адукацыі;
- ксеракопія пашпарта.