Пошук

31.08.2023 08:44   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У нядзелю 17 верасня, наступную пасля свята Узвышэння святога Крыжа, на Мядзельскай Кальварыі пройдзе традыцыйнае набажэнства Крыжовага шляху. У сёлетняй урачыстасці возьме ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма ўрачыстасці

  • 11.00 — выхад працэсіі ад касцёла Маці Божай Шкаплернай у Старым Мядзелі (вул. Міра, 6/1)
  • 11.45 — прывітанне перад брамай Кальварыі біскупа Аляксандра Кашкевіча; набажэнства Крыжовага шляху на самай старадаўняй Кальварыі ў Беларусі;
  • пасля заканчэння набажэнства — святая Імшы на Гары Крыжоў з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі групе мясцовай моладзі.

Айцы кармэліты босыя, якія апякуюцца парафіяй Маці Божай Шкаплернай і Кальварыяй у Мядзелі, ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашаюць усіх ахвотных на супольную малітву з арцыпастырам.

Абноўлена 31.08.2023 08:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.