Пошук

31.08.2023 08:28   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

Айцы францішкане з Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) запрашаюць удзельнікаў Апостальскага руху «Маргарытка» на дыяцэзіяльную сустрэчу, якая адбудзецца 8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі — Маці святароў.

Плануецца, што ў сустрэчы возьме ўдзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо сястру законную.

Праграма сустрэчы

  • 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з Ружанцам
  • 12.00 — святая Імша з актамі прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі сябе, сем’яў, парафіі, месца працы і вучобы
  • 13.00 — абед
  • 14.00 — канферэнцыя
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці

Адказны: айцец Яраслаў Марыя Банасяк OFMConv

Абноўлена 12.09.2023 10:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця