Пошук

07.08.2023 07:34   Паводле: Strinitas.com / Catholic.by
Фота: Strinitas.com

Трохдзённая пешая пілігрымка Глыбокае – Браслаў пройдзе з 16 па 18 жніўня, а 19 жніўня будзе арганізавана аўтобусная пілігрымка на ўрачыстастасць Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў.

Як паведамляецца на сайце глыбоцкай парафіі Strinitas.com, пешая пілігрымка распачнецца 16 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне раніцы. Кіраўнік пілігрымкі — ксёндз пробашч Мікалай Ціхановіч.

За тры дні пілігрымы пераадолеюць каля 90 кіламетраў і возьмуць удзел ва ўрачыстасцях Маці Божай Валадаркі Азёраў, якія сёлета пройдуць у Браславе 18–19 жніўня пад дэвізам «Марыя Ахоўніца згоды і супакою».

Маршрут:

  • 1 дзень: Глыбокае – Пятроўшчына (абед) – Шаркаўшчына (начлег у парафіянаў);
  • 2 дзень: Шаркаўшчына – Барадзенічы (начлег у касцёле і намётах);
  • 3 дзень: Барадзенічы – Ахрэмаўцы (абед) – Браслаў (начлег у школе).

Для лепшай арганізацыі пілігрымкі арганізатары просяць ахвотных як мага хутчэй прайсці рэгістрацыю. Зрабіць гэта можна анлайн, запоўніўшы гугл-форму ТУТ>>, альбо непасрэдна ў касцёле ў Глыбокім.

Рэгістрацыя да 12 жніўня.

Непаўналетнія пілігрымы павінны мець суправаджаючых і дазвол ад бацькоў. Падрабязная арганізацыйная інфармацыя ТУТ>>>

Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца ў касцёле ў панядзелак 14 жніўня пасля Імшы ўвечары. Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус.

На цэнтральную ўрачыстасць 19 жніўня з Глыбокага ў Браслаў скіруецца таксама аўтобусная пілігрымка.

Выезд ад касцёла ў 7.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа