Пошук

24.07.2023 11:22   Waladarka.by / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

18–19 жніўня ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбудуцца адпустовыя ўрачыстасці.

Тэма сёлетняга Браслаўскага фэсту — «Марыя Ахоўніца згоды і супакою».

Праграма

  • 18 жніўня, пятніца
    • 16.00 18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
    • 18.00 — канферэнцыя і аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
    • 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
    • 21.00 — Акафіст (Марыйнае набажэнсітва Грэка-каталіцкай Царквы)
    • 21.30 — Крыжовы шлях
    • 22.15 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом: будуць чытацца запісаныя на картках інтэнцыі
    • 23.15 — Ружанцовая малітва; працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай па вуліцах горада
  • 19 жніўня, субота
    • 0.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
    • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыватная малітва)
    • 7.00 — святая Імша на лацінскай мове
    • 8.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
    • 9.00 — ружанцовая малітва
    • 11.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары

Ксяндзы з законніцкай супольнасці сальватарыянаў, якія нясуць душпастырскае служэнне ў Браслаўскім санктуарыі, паведамляюць, што падчас фэсту ў касцёле будзе магчымасць запісаць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.

Абноўлена 24.07.2023 11:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.