11 красавіка выступам хораў сталічнай парафіі святога Сымона і святой Алены ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску распачаўся традыцыйны велікодны фестываль духоўнай музыкi «Залатагорская ліра».
Прадстаўнічы музычны форум, арганізаваны кампазітарам, выканаўцам і папулярным радыёвядучым Віктарам Кісценем, праходзіць у вядомай сваімі культурнымі традыцыямі найстаражытнейшай каталіцкай парафіі Мінска ўжо ў 18-ы раз.
Уваход на ўсе канцэрты свабодны. Пачатак — 20.00
Добраахвотныя ахвяраванні (рэкамендаваная сума — 10 рублёў) можна скласці на выхадзе з касцёла.
Канцэрты праходзяць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску па адрасе: пр. Незалежнасці, 44 А.
Ніжэй пададзена праграма канцэртаў сёлетняга фестывалю «Залатагорская ліра».
- 13 красавіка, чацвер
Вечар арганнай і духавой музыкі 
Квінтэт медных духавых інструментаў «Studio Brass» і Віктар Кісцень (арган)
Прэзентацыя ансамбля:
- Андрэй Алейнік (труба)
 - Міхаіл Казлоў (труба)
 - Юрый Козел (валторна)
 - Антон Поразаў (трамбон)
 - Дзмітрый Паўлаў (туба)
 
У праграме:
- Ё.С.Бах, Г.Ф.Гендэль, Г.Холст, Ж.Бізэ, В.Лютаслаўскі, В.Кісцень
 
- 15 красавіка, субота
Вечар духоўнай музыкі італьянскага і нямецкага барока 
Ансамбль «Камерныя салісты Мінска»
Выканаўцы:
- Таццяна Гаўрылава (сапрана)
 - Кацярына Міхнавец (альт)
 - Юрый Гарадзецкі (тэнар)
 - Віталь Амбражэвіч (бас)
 - Галіна Мацюкова (блок-флейта)
 - Алена Мальцава (скрыпка)
 - Аляксей Загорскі (скрыпка)
 - Мікіта Кравец (віяланчэль)
 - Дзмітрый Зубаў (арган)
 
У праграме:
- Джаванні Габрыэлі (1555–1612) — Sonata XXI con tre violini
 - Клаўдыё Монтэвэрдзі (1567–1643) — «Et resurrexit tertia die» для сапрана, альта, 2-х скрыпак і basso continuo
 - Генрых Шутц (1585–1672) — «O Jesu, nomen dulce» для тэнара і basso continuo
 - Б’яджо Марыні (1594–1663) — Passacalio a 4
 - Генрых Шутц — «Weib, was weinest du» для сапрана, альта, тэнара, баса і basso continuo
 - Генрых Шутц — «Ich will den Herren loben» для сапрана і basso continuo
 - Дарыё Кастэла (1602–1631) — Quinta Sonata a 2
 - Ёган Філіп Крыгер (1649–1725) — «Wo wilt du hin, weils Abend ist» для сапрана, альта і basso continuo
 - Ёган Розэнмюллер (1620–1686) — «Siehe, des Herren Auge» для сапрана, тэнара, баса, 2-х скрыпак і basso continuo
 - Генрых Шутц — «Feget den alten Sauerteig aus» для сапрана, альта, тэнара, баса, 2–х скрыпак і basso continuo
 
- 17 красавіка, панядзелак
Вечар харавой музыкі «Іншая прастора» 
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы,
мастацкі кіраўнік — Вольга Янум
У праграме:
- Г.Ховелс — Рэквіем
 - А.Пярт — The Deer’s Cry
 - К. дзі Веноза — Jerusalem sarge
 - А.Бандарэнка — Трапар Гаўрыілу
 - Э.Эшэнвальдс — In Paradisum (віяланчэль і альт)
 - Д.Смірноў — Отче наш
 - Г.Свірыдаў — Слава Аллилуйя
 - Р.Шчадрын — Да святится Имя Твое
 - А.Саўрыцкі — Девушка пела в церковном хоре
 - А.Атрашкевіч — Белая церковь
 - А.Хадоска — Agnus Dei
 - А.Кнайфель — Утешителю
 
- 18 красавіка 2023, аўторак
Вечар старадаўняй вакальнай музыкі 
Студэнты-вакалісты IV i V курсаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Партыя клавесіна — Юлія Бурдзялёва
- 20 красавіка, чацвер
Вакальны ансамбль «Radiola Voices» 
Прэзентацыя калектыва:
- Наталля Смірнова (сапрана)
 - Наталля Сысова (альт)
 - Дзмітрый Клачко (тэнар)
 - Філіп Смялоў (барытон)
 - Аляксандр Мінянкоў (бас)
 - Партыя аргана — Віктар Кісцень
 
У праграме:
- «Христос воскрес»
 - Д.Бартнянскі — Духоўны харавы канцэрт «Да воскреснет Бог!»
 - Г. Лапаеў — «Ангел вопияше», арганныя творы, «Ubi caritas»
 - Арландо дзі Ласса — арганныя творы, «Shout Halleluja», «Prepare the way», «Easter Jubilee», «Easter song» (разам з арганам)
 
- 22 красавіка 2023, субота
Вечар старадаўняй камернай музыкі 
Юлія Бурдзялёва (арган, клавесін)
Пётр Науменка (кларнет)
У праграме:
- Х.І.Ф.фон Бібер — Саната для скрыпкі і баса канцінуа №11 «Уваскрасенне»
 - Ё.С.Бах — Саната для скрыпкі і basso continuo
 - А.Марчэла — Канцэрт для скрыпкі і basso continuo
 - Яфрэм Падгайц — фрагменты з Імшы (Kyrie, Gloria)
 
- 29 красавіка, субота
Вечар арганнай музыкі 
Кацярына Іванова (арган, Віцебск)
У праграме:
- Ё.С.Бах — Сінфонія з кантаты № 29 «Wir danken dir, Gott» (транскрыпцыя А.Гільмана)
 - Д.Букстэхудэ — Чакона мі мінор
 - Д.Букстэхудэ — Прэлюдыя Рэ мажор
 - Г.Бём — «Vater unser im Himmelreich»
 - Ё.С.Бах — Прэлюдыя і фуга ля мінор, BWV 543
 - Ё.С.Бах — Фантазія «Christ lag in Todesbanden», BWV 695
 - З.Карг-Элерт — Харальная імправізацыя «Nun danket alle Gott»
 - М.Рэгер — Мелодыя, op. 129
 - М.Рэгер — Вялікдзень, op. 145
 - Т.Дзюбуа — Таката
 - Л.Боэльман — Малітва з «Гатычнай сюіты»
 - Д.Бэдар — Прэлюдыя і таката «Victimæ Paschali Laudes»
 
					






