У сераду 29 сакавіка ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбудуцца цэлебрацыі за памерлага ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылу ў 30-ы дзень пасля яго адыходу ў вечнасць.
Пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэкан Валожынскага дэканату ксёндз канонік Дзмітрый Барыла адышоў у вечнасць 28 лютага на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння. Развітанне са спачылам святаром і пахаванне адбылося 1–2 сакавіка ў Ракаве.
У 30-ы дзень пасля яго адыходу ў вечнасць у ракаўскай парафіі з удзелам біскупаў памоляцца за спачылага шматгадовага душпастыра.
- 12.00 — цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі;
- 18.00 — цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
У цэлебрацыях возьмуць удзел святары.