Пошук

09.03.2023 17:17   Catholic.by
Фота: Рlanetabelarus.by

18 і 19 сакавіка пры дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) пройдуць адмыслова арганізаваныя рэкалекцыі на тэму «Любоў і выхаванне».

Арганізатары запрашаюць узяць у іх удзел усіх, хто зацікаўлены тэмай выхаванння.

Падчас духоўных практыкаванняў удзельнікі паразважаюць над тым, як вучыцца выхоўваць мудра і з любоўю дзяцей і моладзь.

Тэмы будуць звязаныя з тэарэтычнымі, але перш за ўсё з практычнымі аспектамі выхавання. Абавязковая частка рэкалекцый у Гудагаі — майстар-клас і праца ў групах з дасведчаным практыкуючым псіхолагам Веранікай Рогач, жонкай і мамай, а таксама з выхавацелямі.

Будзе час на асабістую і супольную малітву, а таксама дзяленне вопытам.

  • Месца правядзення: мястэчка Гудагай, санктуарый Маці Божай Шкаплернай.
  • Начлег: кляштар айцоў кармэлітаў босых у мястэчку Гудагай.
  • Кошт удзелу з пражываннем: 40 руб. (начлег з суботы на нядзелю+пасілкі).
  • Даезд з Мінска:
    • электрацягніком Мінск – станцыя Гудагай (са станцыі арганізатары пастараюцца наладзіць даезд машынай або трэба будзе ехаць на таксі);
    • маршруткай Мінск – Астравец (праз Ашмяны), папрасіць затрымацца на прыпынку на трасе каля мястэчка Гудагай.
  • Запіс:
Абноўлена 09.03.2023 17:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця