Пошук

28.02.2023 21:00   Catholic.by

1 і 2 сакавіка ў парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў праходзіць развітанне са спачылым ксяндзом канонікам Дзмітрыем Барылам. Шматгадовы пробашч ракаўскай парафіі і дэкан Валожынскага дэканата, адышоў у вечнасць 28 лютага на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння.

Праграма развітання і пахавання

  • 1 сакавіка, серада
    • 10.00 – унясенне цела спачылага ксяндза Дзмітрыя Барылы ў касцёл у Ракаве
    • святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі)
    • 12.00 – Анёл Панскі (вернікі)
    • Ружанец (вернікі)
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • святая Імша з удзелам канонікаў Мінскага катэдральнага капітулу і іншых святароў (цэлебрацыю ўзначальвае дэкан капітулу ксёндз канонік Антоній Клімантовіч)
    • 17.00 – Нешпары за памерлага (узначальвае ксёндз Андрэй Бурак)
    • 18.00 – Крыжовы шлях (вернікі)
    • 19.00 – Ружанец (вернікі)
    • 20.00 – святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
    • малітоўнае чуванне на працягу ночы
  • 2 сакавіка, чацвер
    • 9.00 – святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Алег Буткевіч)
    • малітоўнае чуванне
    • 12.00 – святая Імша з Ютраню за памерлага з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
    • абрады апошняга даручэння і пахавання
Абноўлена 02.03.2023 09:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа