Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат у Адамавічы (Гродзенская дыяцэзія, Сапоцкінскі дэканат) на дзень засяроджання, які пройдзе ў суботу 11 лютага.
Тэма сустрэчы — запрашэнне Езуса: «Калі хочаш быць шчаслівым, ідзі за Мною!»
Пачатак у 9.00, заканчэнне у 20.00.
«Бог заўседы запрашае. Самае прыгожае, што ёсць у сапраўднай веры — гэта свабода. Бог не кажа нікому „ты мусіш“, „ты павінен“; Бог кажа, „Запрашаю, ідзі за Мною. Калі хочаш быць шчаслівым — рабі тое і тое. Калі не хочаш быць шчаслівым — не рабі“. Бог нас вельмі любіць, таму дае свабоду » — дзеляцца духоўным досведам сёстры і ўдзельніцы ранейшых сустрэч у Адамавічах, што каля Гродна.
Праграма
(могуць адбыцца змены)
- 9.00 – гарбата, кава, пачастунак, знаёмства.
- 10.00 – канферэнцыя,
- 11.15 – адарацыя, магчымасць прыступіць да споведзі
- 12.30 – святая Імша
- 14.00 – абед
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.20 – шпацыр, самастойная праца над тэкстам
- 16.00 – дзяленне Божым Словам
- 18.30 – Ружанец і падзяка Марыі за пражыты дзень
- 19.15 – вячэра
- дзяленне ўражаннямі, заканчэнне дня засяроджання.
З сабой мець Біблію і нататнік.
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (33) 390 36 89 — сястра Алетэя