Пошук

06.01.2023 14:29   Catholic.by

Моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягвае збірацца на сустрэчы ў межах падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі, якія сёлета пройдуць у Лісабоне. Далучацца да іх шчыра запрашаюць усіх ахвотных юнакоў і дзяўчат.

Удзельнікі даведаюцца пра святых заступнікаў СДМ і арганізацыю дзён моладзі, якія пройдуць у жніўні 2023 года ў сталіцы Партугаліі пад дэвізам «Марыя ўстала і пайшла паспешна» (пар. Лк 1, 39).

Мінулая сустрэча адбылася ў мінскім катэдральным касцёле. Падчас яе моладзь пазнаёмілася з новымі сябрамі, а таксама даведалася цікавыя факты пра СДМ і разам з заснавальнікамі інтэрнэт-рэсурса Іmsha.by разважала над жыццём благаслаўлёнага італьянскага падлетка Карло Акуціса і служэннем у сучасным свеце.

Гэтым разам агульная сустрэча моладзі пройдзе ў чацвер 12 студзеня пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы.

Узяць у ёй удзел запрашаюць працоўную і студэнцкую моладзь ад 16 гадоў.

  • Сустрэча распачнецца святой Імшой у 19.00.
  • Месца правядзення:г. Мінск, вул. Пляханава 28 А (м-н Серабранка).
  • Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.