Пошук

04.01.2023 08:24   Catholic.by
Фота Іллі Буяноўскага / varandej.livejournal.com

29 студзеня ў Цэнтры культуры і вольнага часу ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе 20-ы фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo».

Пачатак фестывалю ў 14.00.

Дваццаць гадоў запар парафія святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ладзіць традыцыйны фестываль калядных спеваў.

Мерапрыемства штогод збірае удзельнікаў рознага ўзросту, якія выконваюць калядныя кампазіцыі. За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы не толькі з Івейскага дэканату, але і з розных парафій Беларусі і замежжа.

У якасці ганаровых гасцей на фестывалі прысутнічалі каталіцкія іерархі Беларусі, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і кіраўніцтва мясцовага райвыканкама.

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных у Іўе на 20-ы фестываль калядных песень.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця